Русич Художественная книга Бусева школка. Казкi
Продаёт магазин
21 Vek
Описание
Напісалі кнігу вядомыя пісьменнікі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. Аўтары стварылі сапраўдны казачны буквар, які дапаможа маленькім чытачам засвоіць беларускую азбуку, запомніць лічбы, навучыцца чытаць і лічыць да дзесяці. Кніга складаецца з дзвюх казак - "Чароўныя літары" і "Загадкавыя лічбы". Вясёлыя героі - Буся, Антонік, Весялінка і іх верныя сябры - правядуць чытачоў па дзівоснай краіне, якую насяляюць незвычайныя жыхары - літары і лічбы. Яны гуляюць, гарэзнічаюць, спрачаюцца і забаўляюцца, а таму з імі не засумуе ніхто! Выданне цікавае, карыснае і для выхавальнікаў дзіцячых садкоў, і для настаўнікаў пачатковых класаў, і для бацькоў дашкольнікаў і першакласнікаў. "Бусева школка" можа стаць першай любімай і самастойна прачытанай кнігай для тысяч маленькіх беларусаў.

